Традыцыі НКУС: навошта прапаганда хваліцца катаваннем палітвязняў
MP3•Episod hem
Manage episode 440899627 series 2404935
Innehåll tillhandahållet av euroradiofm. Allt poddinnehåll inklusive avsnitt, grafik och podcastbeskrivningar laddas upp och tillhandahålls direkt av euroradiofm eller deras podcastplattformspartner. Om du tror att någon använder ditt upphovsrättsskyddade verk utan din tillåtelse kan du följa processen som beskrivs här https://sv.player.fm/legal.
Калі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка і падае пэўныя сігналы Захаду, то выглядае на тое, што ніякай зваротнай рэакцыі не атрымлівае. Прынамсі, у публічную сферу нічога, апроч слоў пра “ўхваленне вызвалення”, за якім мусіць ісці вызваленне ўсіх, не трапляе. Затое прапаганда расказвае не толькі пра “гуманізм” рэжыму, які дае “шанс” вызваленым, але і паказвае, у якім стане знаходзяцца тыя, хто дагэтуль за кратамі. І тое, як выглядае Юрась Зянковіч, жахае. Амаль як украінскія ваеннапалонныя пасля гадоў знаходжання ў палоне ў расійскіх акупантаў. Чаму Захад не рэагуе на вызваленне палітвязняў так, як таго чакае рэжым, і чаго насамрэч лукашэнкаўскі рэжым чакае ў адказ? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і яго генералаў пра планы NATO напасці на Беларусь і пры чым тут выбары-2025? Ці зменіцца сітуацыя на Блізкім Усходзе пасля ўдару Ізраіля па “Хезбале”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
…
continue reading
12044 episoder