Аліна Коўшык і Павел Баркоўскі. Як захаванню беларускай нацыі дапаможа Антыканферэнцыя ў Варшаве
MP3•Episod hem
Manage episode 439719241 series 2404935
Innehåll tillhandahållet av euroradiofm. Allt poddinnehåll inklusive avsnitt, grafik och podcastbeskrivningar laddas upp och tillhandahålls direkt av euroradiofm eller deras podcastplattformspartner. Om du tror att någon använder ditt upphovsrättsskyddade verk utan din tillåtelse kan du följa processen som beskrivs här https://sv.player.fm/legal.
Стратэгічная Антыканферэнцыя “Belarusian ID Revival Days” пройдзе 14–15 верасня ў Варшаве. Паводле арганізатараў, гэта мусіць быць тое мерапрыемства, якое аб'яднае “прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай, акадэмічнай і культурнай супольнасці, палітычных сіл і міжнародных партнёраў, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для трывалага развіцця беларускай нацыі і яе захавання ў цяжкіх умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсій і татальнай русіфікацыі”. Якія мэты ставяць перад сабой арганізатары антыканферэнцыі і што прымусіла звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні “трывалага развіцця” і што з гэтым развіццём у нас не так? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння адпаведных умоў для захавання і развіцця нацыі ва ўмовах эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі
…
continue reading
12044 episoder